Як год пачалі?


За студзень-люты 2013 года ацэнка асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна складваецца наступным чынам:
— памер сярэднямесячнай заработнай платы складзе 3 млн. 270 тыс. руб., або 97,3% ад гадавога задання;
— экспарт тавараў без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў – у памеры 10 тысяч долараў, або 93,5% да адпаведнага перыяду мінулага года;
— экспарт паслуг па аднаму і таму ж колу прадпрыемстваў чакаецца на ўзроўні 2,3 тысячы долараў, або 191,7% да двух месяцаў 2012 года.



Індыкатыўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна:
— рэнтабельнасць продажу па раёну за студзень-люты 2013 года складзе 3,9%, што на 0,4 працэнтныя пункты ніжэй, чым за аналагічны перыяд 2012 года (адзначаецца зніжэнне рэнтабельнасці па ўсіх галінах, акрамя апрацоўчай прамысловасці);
— сярэднямесячная выручка ад рэалізацыі складзе 12,8 млн. руб. на аднаго занятага ў рэальным сектары эканомікі. З нарастаючым вынікам у эквіваленце долараў – 2,850 тысячы долараў, або 67,3% ад задання;
— сальда па таварах і паслугах (без уліку рэспублікі) чакаецца станоўчае – 10 і 2,3 тысячы долараў адпаведна;
— інвестыцыі ў асноўны капітал у студзені-лютым 2013 года выкарыстаны ў памеры 32,2 млрд. руб., або на 146,7% у супастаўных цэнах пры заданні 94%;
— рознічны тавараабарот складзе 41,3 млрд. руб., або 108% пры прагнозных 105%;
— за аналізуемы перыяд зарэгістравана на тэрыторыі раёна 4 юрыдычныя асобы, знята з уліку – 3, чысты прырост складзе 1 прадпрыемства пры гадавым заданні 7, у тым ліку 1 – у вытворчай галіне пры заданні  3.



Т. ДЗЕМЧАНКА, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама.   


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *