Вясну сустракалі

Рэха падзеі

Кепскае надвор’е не ўтрымала хайнічан дома ў мінулыя выхадныя. Каля гарадскога цэнтра культуры разгарнулася гулянне. Хто ішоў на бліны, а хто і  пеўніка зняць са слупа. У гэтым годзе галоўнымі прызамі на святкаванні Масленіцы разам з хатняй птушкай стала бытавая тэхніка, цацкі, пасцельная бялізна і многае іншае.



Вясёлы карагод, сімвалічнае спальванне пудзіла, частаванне блінцамі, а таксама спартыўныя спаборніцтвы па армрэстлінгу і шахматах – чаго толькі не было на провадах зімы.    
І ўсё гэта пад бадзёрыя спевы артыстаў самадзейнасці амаль усіх культурных устаноў раёна. На канцэрце дэбютаваў дзіцячы вакальны ансамбль «Жавароначкі» пад кіраўніцтвам загадчыка аўтаклуба аддзела культуры райвыканкама Р.М. Лушча.



     Алеся ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *