Уславілі чалавека мірнай працы

Рэха падзеі

У аграгарадку Глінішча прайшло мерапрыемства ў рамках акцыі Беларускага фонду міра «Мы славім чалавека мірнай працы»! 



Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Ц.І. Глушакоў уручыў Падзякі і падарункі лепшым работнікам мясцовай гаспадаркі. Гэту місію падтрымалі старшыня раённай арганізацыі В.С. Васькевіч і намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская.



Лепшымі прызнаны работнікі, якія аддана працуюць у КСУП імя Мележа. Гэта муж і жонка Кудрыцкія ? галоўны заатэхнік Эльміра Міхайлаўна і вадзіцель Пётр Васільевіч, маладая пара ? юрыст Вольга Аляксандраўна і жывёлавод Дзмітрый Мікалаевіч Мішкевічы, сямейная дынастыя вадзіцеляў – браты Павел, Аляксандр і Васілій Кузьменкі і жонка Васілія Ніна Уладзіміраўна Кузьменка, якая працуе бухгалтарам. Асобна словы падзякі старшыня Ц.І. Глушакоў выказаў кіраўніку прадпрыемства Васілію Мікалаевічу Каральчуку, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў працуе на ніве сельскай гаспадаркі.



Святочнае мерапрыемства ўпрыгожылі музычнымі нумарамі народны ансамбль народнай музыкі «Крыніца» дзіцячай школы мастацтваў, вакальнае трыа «Алюкс» і самадзейныя артысты раённага Дома культуры – Ксенія Арэшкіна, Галіна Сямёнава і Кацярына Сіраж.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *