Сам здаў і іншым раіць


Каму на што шанцуе, а жыхару нашага горада Уладзіміру Барысавічу Цішкаўцу на знаходкі ў лесе, дзе ён так любіць бываць. Знаходкі  (зброя, боепрыпасы) не ўяўляюць для яго ніякай каштоўнасці . А “дабра” гэтага з гадоў вайны ў лясных масівах яшчэ засталося.

Добра ведаў Уладзімір Барысавіч, што за незаконнае захоўванне наразной зброі заканадаўствам прадугледжана крымінальная адказнасць, а гладкаствольнай – адміністрацыйная. Таму і вырашыў небяспечныя знаходкі занесці ў раённы аддзел унутраных спраў якраз у перыяд правядзення аперацыі “Арсенал”.

548 патронаў рознага калібру да наразной зброі, тры ствалы  наразной і адзін гладкаствольнай паляўнічай зброі, абрэз вінтоўкі здаў Цішкевіч, зазначыўшы пры гэтым, што раіць так паступаць усім, у каго ёсць такія небяспечныя прадметы.

 Учынак У.Б. Цішкевіча – прыклад для ўсіх жыхароў раёна. Каб пазбегнуць крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці, трэба паступаць гэтак жа. Грамадзяне, якія ведаюць аб незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў, павінны паведаміць аб гэтым па тэлефонах  8(029)695-28-17, 102. Ананімнасць гарантуецца.


А. НЕВЯДОМСКІ, старшы інспектар па ліцэнзійна-дазваляльнай рабоце РАУС, капітан міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *