Чалавек працай слаўны

Людзі і лёсы

Вольга Віктараўна Смальцар (на здымку) – абаяльная жанчына, якая дорыць людзям асляпляльныя ўсмешкі. Пасля заканчэння Гомельскага медыцынскага вучылішча дзесяць гадоў працуе стаматолагам. Пачынала ў цэнтральнай раённай бальніцы, потым прымала кліентаў у Судкоўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, а цяпер лечыць зубы глінішчанцам.



 Для многіх візіт да стаматолага асацыіруецца з жахам і болем, але не да Вольгі Віктараўны. Сваімі ветлівымі адносінамі да пацыентаў яна прымушае забыць пра боязь стаматалагічнага крэсла, заўсёды імкнецца выконваць сваю работу якасна, сапраўды вельмі любіць яе, бо дарыць людзям здароўе – гэта здорава!   



                                                                                Фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *