Прысвячаючы Году малой радзімы

Год малой радзімы

Раённы адборачны этап V рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!», прысвечаны Году малой радзімы, адбыўся на мінулым тыдні.

У мэтах гэтага творчага спаборніцтва – развіццё дзіцячай мастацкай творчасці, выяўленне і падтрымка таленавітых вучняў, асобная ўвага надаецца грамадзянска-патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

Удзел прынялі 8 устаноў адукацыі, як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы з юнымі артыстамі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Лепшыя нумары ўвойдуць у канцэртную праграму занальнага этапу.

І. ЛУКАШЭНКА, намеснік дырэктара ЦТ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *