Рыхтуюць поле да сяўбы

Сельское хозяйство

Веснавыя палявыя работы сёлета праводзяцца ў вельмі сціслы час. Аграрыям давядзецца ў поўным сэнсе слова дзяжурыць на палях амаль кругласутачна. Як толькі поле будзе гатова да сяўбы, яго трэба імгненна засеяць і чакаць, калі паспее глеба на іншым полі, дзе трэба будзе сабраць усю тэхніку ў кулак і таксама імгненна засеяць. Такіх адносін да зямлі патрабуе кіраўнік дзяржавы, гэта разумеюць і самі аграрыі. Як кажуць у народзе, «Сей в грязь – будешь князь».



Але перад першымі спробамі тэхнікі выехаць на пэўныя ўчасткі ўгоддзяў неабходна добра падрыхтаваць глебу, правёўшы шэраг аграмерапрыемстваў, у тым ліку дыскаванне глебы. У КСУП «Аравічы» прыступілі да гэтай важнай работы 14 красавіка. Адным з першых палёў у гаспадарцы, дзе прайшліся дыскатары, стаў шасцідесяцігектарны ўчастак побач з вёскай Навасёлкі, які будзе засеяны аўсом. Адказную справу даручылі вопытнаму, добрасумленнаму працаўніку Сяргею Леанідавічу Вінніку. Нягледзячы на капрызы надвор’я, механізатар з энтузіязмам ставіцца да работы, запэўнівае: «Усё паспеем, зробім, як належыць!»
Няхай такім пазітыўным настроем заражаюцца ўсе яго калегі.



 Наталля ЧЭКАН.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *