Фінал чэмпіяната

Спорт

Адбыліся фінальныя гульні чэмпіяната Хойніцкага раёна па міні-футболу сярод мужчынскіх каманд.



Гульня паміж камандамі ПДРЭЗ і ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама закончылася з лікам 12:3 на карысць спартсменаў запаведніка. Былі яны мацнейшыя і ў сустрэчы з камандай “Дынама” – 10:8.  З лікам 12:6 “Дынама” перамагла каманду ДЮСШ.
Прызавыя месцы размеркаваны наступным чынам. Першае месца за камандай ПДРЭЗ, яна стала ўладальніцай кубка чэмпіяната і залатога медаля. Другое месца – у ДЮСШ, трэцяй стала каманда “Дынама”. Гэтыя дзве каманды таксама ўдастоены медалёў адпаведнай вартасці.



Д. Раманоўскі, галоўны суддзя спаборніцтваў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *