Цікавае студэнцтва

К 100-летию БССР

Хойніцкі ліцэй (а ў мінулым вучылішча) малады – яму сорак два гады. Але гісторыю мае яркую і багатую.

Цікава пераглядаць старыя фотаздымкі, якія беражліва захоўвае калектыў установы. А калі іх бачаць былыя навучэнцы і работнікі, у душы, нібы за небакраем, ажываюць тыя цікавыя, насычаныя студэнцкія часіны. Як ездзілі дружна на «бульбу», як «бурліла» культурнае жыццё, як любілі хадзіць на танцы, як весела жылі ў інтэрнаце…

У горадзе вучылішча стала ўстановай адметнай, а навучанне і атрыманыя ў ім веды абяцалі неблагую перспектыву. У 1977 годзе быў першы выпуск – 123 навучэнцы скончылі вучылішча па спецыяльнасцях цясляр-абліцоўшчык і электрагазазваршчык.

З 1977 па 1989 гады дырэктарам вучылішча быў Аляксандр Радзюк. Пад яго кіраўніцтвам у 1988 годзе вучылішча атрымала пераходзячы Рэспубліканскі Сцяг Міністэрства адукацыі за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні. Вось якое высокае прызнанне!

У 1990 годзе загадам Міністэрства адукацыі БССР быў прызначаны дырэктарам ПТВ-183 Валянцін Аніскавец, які ўзначальваў установу да 2016 года. Ён з’яўляецца заслужаным настаўнікам Рэспублікі Беларусь.

На старых фатаграфіях з ліцэйскай калекцыі можна завастрыць увагу на некалькіх адметных момантах. Да прыкладу, на аддзенні навучэнцаў. Вось паглядзіце. Калі ў вас ёсць цікавыя ўспаміны з вучобы ў вучылішчы, калі ласка, падзяліцеся з намі.

Наталля ЧЭКАН. Фота з архіву ліцэя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *