На Хойнікшчыне на варштаце сядзелі

2018 - Год малой радзімы Наши проекты

Працягваем знаёміць вас з цікавымі экспанатамі, якія захоўваюцца ў раённым краязнаўчым музеі.

Здаецца, у сучаснасці столькі існуе прылад для любой працы, якія выглядаюць больш зручнымі за іх старажытных папярэднікаў. Але пры падрабязным азнаямленні аказваецца зусім наадварот.

У зале этнаграфіі сціпла стаіць прыстасаванне, якое хутчэй нагадвае драўляную лаўку, і толькі пасля падрабязнага расказа супрацоўніка музея А.Ю. Эсауленкі высветлілася, што аб’ект – каштоўная некалі рэч для любога нашага працавітага продка-палешука.

Прылада гэта – сталярны варштат (верстак). Я адразу задалася пытаннем: меркавала, што варштат больш падобны на стол, а тут звычайная лаўка.

Аказваецца, для большай зручнасці на Палессі майстравалі такія варштаты, каб ногі не марудзіць і зрабіць работу больш камфортнай. Паляшук сядаў на лаву, а перад ім знаходзіліся ў палатне дзіркі, каб паставіць прыладу для апрацоўкі. Тут жа і ціскі меліся, якія добра фіксуюцца знізу нагой. Можна было пасадзіць каго-небудзь з дзяцей трымаць ціскі, а самому станавіцца насупраць і працаваць. Згадзіцеся, гэта проста і ў той жа час геніяльна!

Варштат, што знаходзіцца ў нашым музеі, родам з Казялужжа. Бачна, што ім карысталіся доўга, але і бераглі пільна – падмацавалі драўляныя элементы металічнымі пласцінамі. У астатнім жа варштат застаўся драўляным. Толькі дзіву даешся, наколькі шматфункцыянальным, кажучы па-сучаснаму, было такое сталярнае прыстасаванне. Нават сёння зручна ім карыстацца.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *