Ведаць і выконваць


Мы часта не думаем аб вадзе. П’ём, канешне, калі хочацца, а калі не хочацца, адносімся да яе існавання раўнадушна. І забываем аб тым, што выкарыстоўваць яе патрэбна рацыянальна. Асабліва актуальна праблема паўстае ў летні перыяд, калі ўладальнікі прыватных дамоў у вялікай колькасці паліваюць вадой агародныя культуры. Але і ў гэтай галіне забеспячэння жыццядзейнасці існуюць свае правілы, якія патрэбна ведаць і выконваць. Аб гэтым размова карэспандэнта “ЛС” з галоўным інжынерам КЖУП “Хойніцкі камунальнік” С.У. НЕСЦЯРЭНКАМ.



– Сяргей Уладзіміравіч, у якіх выпадках робяцца замеры расходу вады ўладальнікамі прыватнага сектара?

– Па-першае, калі выяўляецца факт самавольнага падключэння да камунальнага водаправода або сеткі без дазволу прадпрыемства водаканальнай гаспадаркі (ВКГ), пры адсутнасці дагавора на водакарыстанне або ў выпадку, калі спажывец не аформлены ў якасці абанента ВКГ. Па-другое, за непрадастаўленне або неўстаноўку прыбораў уліку вады па патрабаванню прадпрыемства ВКГ ва ўстаноўленыя тэрміны: гэта прыроўніваецца да самавольнага падключэння да камунальнага водаправода. Па-трэцяе, за падключэнне шлангаў да вулічных водазаборных калонак або выкарыстанне іх не па прамому назначэнню. Нарэшце, пры падключэнні шлангаў да водаправода для паліву прысядзібных участкаў пры адсутнасці водалічыльніка.

– Як праводзяцца разлікі за ваду ў вышэйуказаных выпадках?

– Калі выяўлены факт падключэння шланга для паліву ўчастка гаспадаром, не маючым прыбора ўліку вады, то разлік праводзіцца за час з дня апошняй выпіскі рахунка прадстаўніком водаканальнай гаспадаркі па дзень выяўлення. Акрамя таго, пры налічэнні дазваляецца праводзіць пераразлік за апошні час па фактычна ўстаноўленаму расходу вады, але не больш, чым за адзін год. За падключэнне шлангаў да вулічных водаразборных калонак налічэнне праводзіцца за месячны тэрмін. Хачу завастрыць увагу на тым, што за самавольнае падлючэнне  да камунальнага водаправода, неўстаноўку прыбораў уліку вады па патрабаванню прадпрыемства ВКГ і калі домаўладальнік не аформлены ў якасці абанента ВКГ, водакарыстальнік адключаецца ад водакарыстання, а налічэнне платы праводзіцца ў межах іскавой даўнасці.

Гэта робіцца згодна з Правіламі карыстання сістэмамі камунальнага водазабеспячэння і водаадвядзення ў гарадах і пасёлках Рэспублікі Беларусь за № 128 ад 26.12.1995 г.



    Гутарыла Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *