Цікавыя канікулы пачаліся!

Образование

Цікавыя канікулы пачаліся!



З 10.00 да 14.00 кожны будні дзень маленькіх хайнічан чакае багатая на падзеі праграма ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі аддзела адукацыі райвыканкама.


На базе цэнтра штодзённа працуе летняя гульнявая пляцоўка. Рабяты розных узростаў праводзяць там свой вольны час з карысцю і задавальненнем: удзельнічаюць у конкурсах, дэманструюць свае здольнасці, вучацца новаму.



Напрыклад, з пачатку работы лагера ўжо прайшлі спаборніцтвы па шашках, праводзілі конкурс малюнкаў. На адкрытым паветры, як сапраўдныя мастакі, хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі на мальбертах свае работы (на здымку), якія потым ацэньвалі педагогі ЦТДіМ.



Адбыўся раённы конкурс па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, таксама наведвальнікі дзіцячай пляцоўкі паспрабавалі сябе ў скалалазанні і спартыўным турызме. 



Сярод тых, хто наведвае летні лагер, вызначыліся пераможцы ў праведзеных конкурсах.
Так, адным з лепшых у конкурсе малюнкаў прызнаны Мікіта Раманенка, ён жа заняў другое месца па шашках, а лепшай у гэтым  відзе спорту стала   Валерыя Гуц.  У час спаборніцтваў па стральбе ў малодшай групе вызначыліся Цімур Краўчук і Марыя Сабадаш, а ў старшай  — Анастасія Краўчук. 



Згодна з запланаванымі мерапрыемствамі школьнікі наведаюць раённы аддзел унутраных спраў, дзеці будуць рыхтаваць свае работы для конкурсу малюнкаў «Нам не патрэбна вайна»,  які прысвечаны сумнай гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Таксама пройдзе конкурс чытальнікаў. Сумесна з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай ФКСіТ рабяты змогуць паўдзельнічаць у спартландыі.



І. Лукашэнка, культарганізатар ЦТДіМ. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *