Паказалі, на што здольныя

Образование

Паказалі, на што здольныя



На базе гімназіі г. Хойнікі адбыўся конкурс «Лепшы повар года». Мерапрыемства гэта заклікана было ўдасканальваць прафесійнае майстэрства работнікаў у справе арганізацыі харчавання дзяцей.



Сваіх прадстаўнікоў на раённы конкурс  прафесійнага майстэрства  накіравалі дашкольныя дзіцячыя ўстановы горада: яслі-сад № 4 (Таццяна Анатольеўна Кур’яновіч); санаторны сад-яслі г. Хойнікі (Вольга Анатольеўна Сушчанка);  яслі-сад № 1 (Алена Леанідаўна Алфёрава); яслі-сад № 2 (Людміла Васільеўна Тагай і Таццяна Міхайлаўна Лагвінец); дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці (Вольга Мікалаеўна Пархоменка, самая маладая ўдзельніца конкурсу).



Конкурс праходзіў па чатырох намінацыях. Яго ўдзельніцы павінны былі прадставіць сваю візітную картку (у гэтым ім дапамагалі групы падтрымкі),  адказаць на тэарэтычныя пытанні на тэмы аховы працы, тэхналогіі вытворчасці і гігіены харчавання, прадставіць на дэгустацыю журы  набор страў для дзяцей і, нарэшце, з прадуктаў, выцягнутых з чорнай скрынкі, згатаваць арыгінальную страву.



Ацэньвала выступленні канкурсантак журы ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Т.В. Назаравай, спецыяліста па харчаванню Т.К. Лобан, загадчыцы метадычнага кабінета Р.Я. Кажамякінай, метадыста дашкольнага раённага вучэбнага кабінета Т.М. Турчанок.
У цэлым спаборніцтвы прайшлі даволі захапляюча. Вызначылася і тройка мацнейшых. Лепшым поварам года  па праву стала  Т.А. Кур’яновіч, якая набрала большую колькасць конкурсных балаў. Другое месца заняла Л.В. Тагай, трэцяе – В.А. Сушчанка.



 Калі заціхлі ўсе страсці і эмоцыі, пераможцам уручылі  дыпломы, астатнім удзельніцам – падзякі аддзела адукацыі райвыканкама.
 Так, конкурс прайшоў арганізавана і стаў яшчэ адным наглядным практычным урокам для будучай работы повараў школьных сталовых. Гэтыя людзі заняты патрэбнай, часам незаўважнай, паўсядзённай справай, ад якой у многім залежыць здароўе нашых дзяцей.


Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *