Чарговая творчая перамога

Рэха падзеі

Чарговая творчая перамога



У 16-ты раз праводзіўся нядаўна штогадовы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод органаў і падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. І ў восьмы раз у гэтым мерапрыемстве ўдзельнічалі самадзейныя артысты Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Як правіла, заўсёды вяртаюцца з узнагародамі.



На гэты раз на конкурс, які праходзіў на сцэне Віцебскай абласной філармоніі, ездзіў вакальны мужчынскі калектыў, якім кіруе намеснік па ідэалагічнай рабоце ПДРЭЗ М.В. Краўчанка, у складзе памочніка ляснічага Бабчынскага лясніцтва А.А. Лобана, памочніка Новапакроўскага лясніцтва Ю.Л. Гушчанкі, памочніка ляснічага Радзінскага лясніцтва А.Л. Казыры і лесніка гэтага лясніцтва П.В. Навуменкі, старшага лабаранта навуковай часткі Г.В. Прышчэпа.



Калектыў выканаў дзве песні: «Бросок на небеса» афганскай тэматыкі і «Победная» аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.



Аўдыторыя прымала выступленні нашага калектыву на «біс», а самі артысты атрымалі знак чарговай творчай перамогі – Дыплом ІІІ ступені. Яго, а таксама каштоўны падарунак уручыў начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС У.А. Чэрнікаў.



Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *