Хай шчасціць вам!


Кожны раз, калі сустракаюся з Валянцінай Міхайлаўнай Гардзейчык, шчыра радуюся магчымасці пагутарыць з ёй, нашай самай актыўнай чытачкай. Гэтая 84-гадовая жанчына часта звоніць у рэдакцыю, каб выказаць словы падзякі за той ці іншы цікавы артыкул, своечасова ўзнятую тэму. І заўсёды запрашае да сябе, каб падарыць кветкі – цюльпаны, півоні, ружы, хрызантэмы – прыгажосць, што вырошчвае на сваіх сотках зямлі каля дому з ранняй вясны да позняй восені. “Гэта падаўжае маё жыццё”, – тлумачыць Валянціна Міхайлаўна.

Абапіраючыся на кавеньку, яна праполвае свой агарод, даглядае кветкі і пладовыя кустарнікі. Так і хочацца сказаць: яе дварочак як званочак, бо так яно і ёсць.

Валянціна Міхайлаўна згадвае, што з “Ленінскім сцягам” сябруе ўжо больш за шэсць дзесяткаў гадоў. Многа гадоў адпрацавала яна бухгалтарам. Выхавала дзвюх дачок, мае чатырох унукаў. І якія б беды-напасці не даводзілася перажываць, гэтая абаяльная сваёй жыццёвай мудрасцю жанчына засталася добрай і шчодрай да людзей.

Вось такая сяброўка ёсць у нашага “Ленінскага сцяга”. Жанчына, якая сваёй прысутнасцю на гэтай зямлі дорыць Святло іншым. Хай жа шчасціць ва ўсіх вашых клопатах, Валянціна Міхайлаўна!



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *