Чакаем малочнага прарыву

Сельское хозяйство

Тамара Роганава двадцать тры гады працуе даяркай. Старанная і адказная – так пра жанчыну гавораць у калектыве

Заўсёды з белай зайздрасцю чытаю публікацыі калег з рэспубліканскай прэсы аб поспехах у сельскай гаспадарцы: аб каровах-рэкардсменках, узорных фермах і лідзіруючых даярках.

У душы прапісалася надзея, што і аб нашых жывёлаводчых поспехах будзе гаварыць-пісаць уся краіна. Бо людзі ў нас, на Хойнікшчыне, выдатныя і здольныя на многае. Аднак пакуль паказчыкі зусім не радуюць.

Ігар Кудрыцкі – малады слесар, мясцовы юнак. Пасля заканчэння ліцэя прыйшоў у гаспадарку на адпрацоўку і застаўся

Ёсць, канешне, свае перадавікі, ёсць асобныя даяркі, якія заслугоўваюць захаплення, але нямала і адстаючых ферм (сёлета практычна ўсе знізілі планку ў параўнанні з мінулым годам). У іх ліку і Глінішчанская.

Аляксандр Роганаў – начны жывёлавод. Малады чалавек з выдатным пачуццём гумару, шукае дзяўчыну: бландынку ад 19 да 26 гадоў

Так чаму пра яе пішаце, спытаеце вы? Каб падтрымаць, магчыма, натхніць. Вядома, не ўсё залежыць ад гэтай руплівай «пяцёркі» на здымках. А тое, што могуць, яны выконваюць добрасумленна. Ім бы ў каманду яшчэ б некалькі натхнённых аднадумцаў.

Даглядчык Цімафей Кісялёў працуе на ферме нядаўна. Паспявае і свае працоўныя абавязкі выконваць, і жонцы-даярцы дапамагаць

Паглядзіце, якія шчырыя ўсмешкі, менавіта такі настрой на рабоце павінен дапамагчы дабіцца поспехаў. Безумоўна, не толькі ад энтузіязму ўсё залежыць, аднак гэта таксама важны фактар. Няхай эмоцыі кожны дзень будуць са знакам «плюс» і паказчыкі.

Яўгенія Кавалеўская працуе памочнікам брыгадзіра і ветфельчарам па сумяшчальніцтву. Мініяцюрная, але ёй пад сілу многае

Чакаем малочнага прарыву: пры чым і кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, і самі глінішчанцы. Бо ад гэтага залежыць іх дабрабыт, як бы пафасна гэта ні гучала.

Наталля ЧЭКАН. Фота аўтара.

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *