Падарылі дзеці свята


Незабыўныя пачуцці пакінула ў калектыва ПУП “Палескія сыры” выступленне дзяцей-інвалідаў ЦКРНіР, якое прайшло ў актавай зале прадпрыемства. Вершы, танцы, казачныя пастаноўкі не маглі пакінуць абыякавасці ў сэрцах гледачоў.

 
Новыя поспехі і дасягненні рабят, якія яны прадэманстравалі, сталі своеасаблівым святам для ўсіх прысутных у зале. Непамерная сіла волі дзяцей і выхавальнікаў, іх іскрыстыя позіркі, абаяльныя ўсмешкі глыбока закраналі душу кожнага. Гучныя апладысменты сталі лепшай адзнакай старанняў рабят. Пасля канцэрта дырэктар прадпрыемства Г.В. Бондар уручыла дзецям падарункі – кнігі і салодкасці.  



Наталля ЧЭКАН.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *