Міхайлаўна, мы цябе чакаем

Общество

Мае мноства прафесійных узнагарод, атрымала званне «Ветэран працы», яе фотаздымак красуецца на раённай Дошцы гонару. Гэта я пра заслугі сціплай жанчыны В.М. Каляды.

«На гэтым працоўным месцы (стаж работы 40 гадоў) прайшло маё юнацтва, маладосць і вось ужо сустрэла тут пенсію», – з трапятаннем адзначае паштальён па суправаджэнню пошты другога гарадскога аддзялення сувязі Валянціна Міхайлаўна Каляда.

Нягледзячы на надвор’е, разам з вадзіцелем паштовай бела-сіняй «Газелі» А.М. Драбышэўскім яны дастаўляюць перыёдыку ў Дворышча, Навасёлкі, Езапоў, Акцябр, Карчовае, Губарэвічы і Іванаўку. Часам у дарозе і машына, бывала, дае «збоі», аднак яны выкручваліся з такіх неспадзяваных сітуацый. А потым і падпісчыкі цікавяцца, звоняць В.М. Калядзе, маўляў «Дзе ты, наша Міхайлаўна, знікла, што здарылася, як сябе адчуваеш?». Сапраўды, паважаюць паштальёнаў на сёлах, успрымаюць як сваіх, родных.

«Мне нават і «хадавік» не патрэбны, бо ведаю як свае пяць пальцаў хто і якую газету выпісвае. Як-ніяк вопыт і добрая памяць. Дарэчы, адзін толькі запіс у працоўнай кніжцы», – адзначыла Валянціна Міхайлаўна.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *