Заслуга ўсяго калектыву

Общество

У канцы студзеня ў абласным цэнтры адбылася калегія, на якой былі падведзены вынікі аператыўна-службовай дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Гомельскай вобласці.

Па выніках работы мінулага года вызначаны лепшыя раённыя аддзелы ўнутраных спраў. Ім уручаны сертыфікаты аб узнагароджанні новымі службовымі аўтамабілямі.

Прыемна, што аўтамабільны парк Хойніцкага РАУС, як лепшага падраздзялення ўнутраных спраў вобласці па выніках аператыўна-службовай дзейнасці, таксама папоўніўся машынай – Geely Emgrand 7.

Начальнік РАУС С.В. Жаўняк, які атрымаў ключы ад новага аўто, падкрэсліў, што вельмі прыемна атрымаць такую ўзнагароду, яна – заслуга ўсяго калектыву. Праца супрацоўнікаў атрымала высокую ацэнку. Калектыў і ў далейшым будзе рабіць усё магчымае, каб апраўдваць аказаны давер.

Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *