З падарункамі – да жывёлаводаў

Сельское хозяйство

У мінулым нумары раёнкі мы паведамілі пра рэспубліканскую прафсаюзную акцыю «Наш жывёлавод», якая стартавала на Хойнікшчыне.

У мінулы візіт ушаноўвалі падарункамі і падзякамі работнікаў фермы КСУП «Судкова». Дайшла чарга і да сельгаспрадпрыемстваў «Веляцін» і «Імя І.П. Мележа», куды накіравалася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка.

«Дзякую жывёлаводам за цяжкую працу. Спадзяюся, што і надалей будзеце добрасумленна выконваць свае абавязкі і крок за крокам нарошчваць вытворчасць малака» – адзначыла Вера Васільеўна.

Карысныя падарункі былі ўручаны ад райкама прафсаюзаў аператарам машыннага даення МТФ «Звеняцкае» В.І. Сачэк, аператарам па догляду за маладняком МТК «Пудакоў» Т.І. Гуцавай і МТФ «Ліствін» С.А. Саланенка.

Смачнымі тортамі парадавала калектывы ферм кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства «Веляцін».
Падзяку ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта атрымалі аператары машыннага даення КСУП «Імя І.П. Мележа» Л.М. Чэрэпава, Ю.М. Дубадзел, З.А. Блізнец, А.А. Каваленка.

Малайцы, нашы жывёлаводы!

Вікторыя МАРОЗФота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *