Праводзячы ў апошні шлях


“Хацеў бы даведацца, дзе ў нашым горадзе аказваюць рытуальныя паслугі?”

 М. Самішнік, г. Хойнікі.

КЖУП “Хойніцкі камунальнік” прапаноўвае наступныя віды рытуальных паслуг: выраб трун, капанне магіл, прадастаўленне транспарту, дастаўка рытуальных прыналежнасцей, выраб медальёнаў. З чэрвеня можна будзе заказаць крыжы і агароджы, а таксама набыць вянкі, кошыкі, падушкі. Зрабіць заказ магчыма кругласутачна па тэл. 617-79-24 (МТС) або па адрасу: вул. Лермантава, 1 (ЖЭУ).







У рытуальным магазіне, які знаходзіцца па вул. Міру, 1, можна набыць усё неабходнае для пахавання, у тым ліку і адзенне. Акрамя таго, спецыяліст судмедэкспертызы пад заказ апранае, мые, грыміруе. 






На Хойніцкім рамонтным заводзе вырабляюць надмагільныя агароджы адзінарныя і двайныя, а таксама надмагільныя крыжы. Звяртацца па тэлефоне 2-24-00 або па адрасу: вул. К. Маркса, 39.



У магазіне “Рытуал” райспажыўтаварыства (вул. Савецкая, 24) могуць аказаць наступныя паслугі: рытуальны транспарт, капанне магіл, выраб труны. Тут жа можна набыць жалобныя стужкі і вянкі. Тэлефон 2-17-35.








КБА займаецца вырабам трун, устаноўкай помнікаў і агародж, дастаўкай рытуальных прыналежнасцей, продажам вянкоў, кошыкаў. Звяртацца па адрасу: вул. К. Маркса, 27, і Жукава, 2л, або па тэл. 3-06-83.







Вырабляюць агароджы і крыжы пад заказ і на ДРУП “Гідраапаратура” па вул. Міру, 41. Звяртацца па тэлефоне 3-00-97.






Шырокі асартымент агародж пад заказ прапаноўвае завод жалезабетонных вырабаў (вул. Рэвалюцыйная, 1). Тэлефон 3-06-08.








Заказаць помнікі, крыжы, агароджы, надмагільную плітку і інш. з майстэрняў Буткоўскага В.П. можна ў пункце выязной рэкламы на рынку “Юбілейны” ў  першую суботу кожнага месяца або па тэл.: 8(02356)5-02-21, 5-20-40.






 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *