Мама, ты мне патрэбна! А я табе?..


Нярадасная вестка. У Барысаўшчанскім сацыяльным прытулку папаўненне –     19 ліпеня адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкаме, згодна з яго рашэннем забраны на паўгода 9 дзяцей з трох сем’яў, якія пражываюць у Хойніках, Вялікім Боры і Віці. Бацькі іх у асноўным ужываюць спіртное, не да дзяцей ім, не да падтрымання належных умоў пражывання ў сваіх дамах. Усяго ж на сённяшні дзень па гэтай прычыне забраны ад граха падалей 17 хлопчыкаў і дзяўчынак. 



Роспач, сум у вачах малых няшчаснікаў, лёс якіх, каб не адбылося бяды, вырашаюць чужыя людзі. Абдзеленыя мацярынскай увагай і пяшчотай, з думкамі аб тым «чаму мама ёсць і адначасова яе няма», яны раней сваіх аднагодкаў сталеюць, менш усміхаюцца, жывуць сваімі марамі, аб якіх не складана здагадацца.
Няхай спраўдзяцца яны, каб не адчувалі сваю непатрэбнасць дзеці пры жывых бацьках… 
Адумайцеся, дарослыя, зрабіце правільны выбар паміж гарэлкай і роднымі дзецьмі.



Фота Наталлі ЧЭКАН.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *