Фантазёр, я цябе называю…

Общество

У канцы мінулага года я была абурана сітуацыяй, калі не знайшла ручку на дзвярах гарадской ветаптэкі па вул. К. Маркса.

І напісала пра гэта ў раёнцы, каб прымусіць такім чынам прадаўца прымайстраваць яе для зручнасці пакупнікоў.

На бягучым тыдні вырашыла праверыць, ці справіўся работнік ветаптэкі з дадзенай «непасільнай» задачай. Прычым, у нашай афіцыйнай групе ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» пад тым запісам ён напісаў каментарый: «В год малой родины еще есть время все исправить. Простите» (пунктуацыя і арфаграфія аўтара захаваны).

І так, падыходжу зноў я да ветаптэкі і ўсё ж-такі бачу ручку. Толькі хацела сказаць: «Дзякуй, што зрабіў. Выправіўся. Малайчына!». Але ж далей пачалося самае цікавае, і мне давялося забраць свае словы назад.

Дакранулася да ручкі, а яна зусім не замацаваная, хістаецца направа-налева. Атрымліваецца, ручка ёсць, але ж зусім ёй нельга адчыніць дзверы. Трэба, як і раней, зноў стукаць, каб трапіць унутр – інакш ніяк. Што ж, вывад: работнік ветаптэкі з фантазіяй. Але ж калі яго словы завершацца ўстаноўкай працуючай ручкі? Ці мне самой патрэбна прымацаваць ручку ў дзвярах?

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *