Вопыту не займаць


Ліна Васільеўна Лабада упэўнена крочыць  па жыцці з дэвізам «Толькі наперад». А другога, напэўна, і не можа быць у кіраўніка, тым больш установы адукацыі. Дарэчы, задаткі лідара ў  яе праявіліся  яшчэ ў школьныя гады: актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці першай гарадской сярэдняй школы, добра вучылася, марыла стаць педагогам. 



Пасля заканчэння школы паступіла на фізіка-матэматычны факультэт Палтаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Атрымаўшы дыплом, выкладала  фізіку ў школе гэтага горада.
Пра такіх, як Ліна Васільеўна, народная прымаўка аб тым, што дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. І з 2000 года яна  настаўнічае ў Хойніках, на сваёй малой радзіме. Была настаўніцай   фізікі   ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 183, затым перадавала вучням СШ № 3 атрыманыя веды па матэматыцы, пасля чаго была прызначана на пасаду намесніка дырэктара гэтай школы па вучэбна-метадычнай рабоце. З 2009 года Ліна Васільеўна Лабада – дырэктар гімназіі г. Хойнікі.
Адказная пасада да многага абавязвае, але моцны характар, настойлівасць не дазволілі ўсумніцца, была ўпэўнена, што справіцца, цяжкасцей не баялася. Галоўнае – добрасумленна выконваць сваю справу, – пераканана Ліна Васільеўна.



Гэтага ж яна патрабуе і ад падначаленых. Лічыць  сваю прафесію асаблівай: каб выхаваць Асобу, трэба ўкласці ў яе душу. Да работнікаў у дырэктара свой падыход, яна бачыць калектыў, перш за ўсё, як каманду прафесіяналаў, ад якой у многім залежыць поспех.
Л.В. Лабада – вопытны кіраўнік, у дасканаласці ведаючы тэарэтычныя асновы кіравання, мэты, змест і метады навучання і выхавання, сучасныя тэхналогіі, нарма-тыўна-прававыя асновы функцыяніравання і развіцця  адукацыйнай установы. Педагогі і вучні адзначаюць такія якасці свайго дырэктара, як сучаснасць, эрудзі-раванасць, таленавітасць, дэмакратычнасць і камунікабельнасць.



У сваёй кіраўніцкай дзейнасці   Ліна   Васільеўна ўдзяляе вялікую ўвагу вырашэнню бягучых задач па планаванню, падбору і расстаноўцы кадраў, інструктаванню і кантролю за дзейнасцю педагогаў.
Аб тым, што педагогі гімназіі робяць усё ад іх залежачае, каб іх урокі былі запамінальнымі, а новыя тэмы – лёгказасваяльнымі, сведчыць, перш за ўсё, высокая паспяховасць вучняў і працэнт паступлення ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.                                                                                        Л.В. Лабада сама чалавек бязмежна творчы, падтрымлівае любую ініцыятыву, любы неардынарны праект, аказвае ўсялякае садзейнічанне ў іх рэалізацыі. І, што характэрна, вынікі творчай работы педкалектыву  і навучэнцаў гімназіі высока ацэньваюцца.
На пытанне, у чым крыецца сакрэт гэтага поспеху, Ліна Васільеўна не без гордасці адзначае:
– Нашы настаўнікі вельмі любяць сваю работу, служаць ёй сэрцам і душой. Кожны з іх адданы сваім прадметам – ніводны ўрок не паўтараецца.
Рабочы   дзень   Ліны Васільеўны не заканчваецца «па званку». Яна – чалавек няўрымслівай энергіі. Менавіта пагэтаму   ўсе яе мэты абавязкова дасягаюцца, а задумкі знаходзяць увасабленне.



Шчаслівая Л.В. Лабада і ў сямейным жыцці, мае моцны тыл у асобе свайго мужа Аляксандра Георгіевіча, які працуе вадзіцелем-электрыкам у  РЭСе. Памочнікамі для Ліны Васільеўны з’яўляюцца і сыны:  старэйшы Аляксей – дзесяцікласнік, а малодшы Кірыл – сямікласнік гімназіі.
Педагагічная дзейнасць Л.В. Лабады ацэнена па вартасці, яна ўзнагароджвалася Ганаровымі  граматамі ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама, райвыканкама, аддзела адукацыі райвыканкама. А прысваенне звання «Лепшы па прафесіі» па выніках індывідуальнага спаборніцтва ў 2012 годзе з занясеннем  на раённую Дошку гонару – яшчэ адна ўзнагарода за плённую працу.


Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *