Сейбіты Хойнікшчыны выйшлі ў поле

Главное Сельское хозяйство

Здаецца, вясна нарэшце заявіла аб сваіх правах.

Некалькі дзён ласкава прыгравала сонейка, высока ў нябёсах курлычуць журавы, што вяртаюцца дадому з далёкага пералёту, а ў гнёздах сям-там можна пабачыць заклапочаных буслоў. У гаспадарках раёна актыўна вывозіцца арганіка на палі, падкормліваюцца азімыя, рыхтуецца глеба.

А пазаўчора КСУП «Судкова» першым вывела ў поле сеялку.

З прычыны ландшафтнай, структурнай неаднароднасці зямель на пасяўную дыстанцыю сельгаспрадпрыемствы раёна выходзяць, кажучы спартыўнай тэрміналогіяй, з раздзельнага старту – адзін за другім праз пэўны адрэзак часу. Спачатку – здольныя хутчэй вызваліцца ад лішняй вільгаці і адкрыць дарогу цяжкай тэхніцы землі, пасля – палеткі больш нізкія і больш «тлустыя».

У структуры плошчаў КСУП «Судкова» ёсць і першыя, і другія, адпаведна, прысутнічае і магчымасць выбраць спелы ўчастак і прыступіць да сяўбы. Вось такі як раз «знайшоўся» на полі за вёскай Дворышча, дзе і стартавала пасяўная кампанія.

Прыехаўшы на месца, каб павіншаваць судкаўчан з адкрыццём сезона і зрабіць здымкі для газеты, сустрэлі на полі старшыню райвыканкама Анатолія Уладзіміравіча Бандарэнку, які абмяркоўваў надзённыя справы з галоўным аграномам гаспадаркі Сяргеем Віктаравічам Мастабаем. Кіраўнік раёна душой хварэе за сельскую гаспадарку, за будучы ўраджай, за нашых людзей. І гэта не проста прыгожыя словы. Цяпер ён літаральна «разрываецца» паміж фермамі і палямі, каб усяму ўдзяліць увагу. А калі мы спыталі, якія планы на сёлетнюю пасяўную, Анатолій Уладзіміравіч ёміста адказаў: «Для мяне галоўнае – дабрабыт людей. А ён залежыць у тым ліку і ад ураджаю. Таму нам усім варта пастарацца».

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *