З карэспандэнцыяй да падпісчыкаў

Наши проекты

Работа ў Наталлі Уладзіміраўны Алексеенка – не кабінетная. Бо ў паштальёна гарадскога аддзялення паштовай сувязі № 3, што па вул Калесніка, 79, не можа быць інакш.

Практычна ўвесь працоўны дзень яна праводзіць на вуліцах Хойнік. Пасля сартыроўкі газет і іншай карэспандэнцыі накіроўваецца ў прыватны сектар і кладзе пошту ў скрыні, а часам і ў плот. Як атрымаецца, усё залежыць ад умоў, якія стварыў гаспадар.

Н.У. Алексеенка падзялілася, што, калі яна прыйшла сюды працаваць, здарыўся непрыемны інцыдэнт – пакусаў сабака каля аднаго з дамоў. Добра, што рана аказалася неглыбокая. Аднак Наталля Уладзіміраўна і дагэтуль пужаецца сабак. Але ж гэты фактар не прымусіць яе кідаць любімую справу.

Акрамя абслугоўвання прыватнага сектару, Наталля яшчэ прымае і індывідуальную падпіску на чыгуначнай станцыі, у лясгасе і Хойніцкім участку «Вторчермет».

Начальнік аддзялення паштовай сувязі № 3 Л.П. Здор задаволена такой добрасумленнай і заўсёды адказнай работніцай, як Н.У. Алексеенка.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *