Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – 25

Общество

У раённым краязнаўчым музеі прайшоў круглы стол, прысвечаны 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, школьнікі.

У сваіх выступленнях настаўнікі гісторыі Наталля Мікалаеўна Амельчанка і Уладзімір Міхайлавіч Смольскі, а таксама член прэзідыума раённага савета ветэранаў Валянцін Ігнацьевіч Баранаў адзначалі, што паважаць і няўхільна выконваць патрабаванні Канстытуцыі – грамадзянскі абавязак кожнага, бо менавіта ад гэтага залежыць стабільная работа дзяржаўнага механізму, стан эканомікі, сацыяльнай сферы, дабрабыт краіны.

Яны расказалі шмат цікавых фактаў аб Канстытуцыі, правялі экскурс у гісторыю, шчыра павіншавалі прысутных са святам.

У ходзе работы круглага стала адбыўся цікавы дыялог, былі зададзены шматлікія пытанні, якія сведчаць аб дачыненні моладзі да палітычных працэсаў, што адбываюцца ў сучасным беларускім грамадстве.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *