Дзе парадак?

Службы информируют

У лютым дзяржсаннаглядам выяўлены парушэнні:

— па ўтрыманню тэрыторый вакол кантэйнерных пляцовак па вул. Садовая, А. Кашавога, Мікалаева ў г. Хойнікі; на малочнатаварнай ферме ў н.п. Глінішча КСУП «Ім. І.П. Мележа»; каля былога адміністрацыйнага будынка райспажыўтаварыства;

— па ўтрыманню тэрыторыі МТФ, жывёльных магільнікаў, піларамы ў н.п. Глінішча, збожжа-сушыльнага комплексу і комплексу па адкорму буйной рагатай жывёлы ў н.п. Тунеўшчына, МТФ у н.п. Слабажанка КСУП «Ім. І.П. Мележа», МТФ н.п. Судкова, Казялужжа, Дворышча, Паташня, Езапоў, Клівы КСУП «Судкова» (засмечаны, не ўпарадкаваны дровы) і тэрыторый домаўладанняў па вул. Інтэрнацыянальнай, Берагавога (тэрыторыі засмечаны цвёрдымі камунальнымі адходамі).

На адрас кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў накіравана 22 рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў, домаўладальнікам уручаны 106 лістоў-патрабаванняў з указанымі тэрмінамі выканання. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 4 фізічныя асобы і 1 юрыдычная асоба.

Н. ЛАГВІНЕЦ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *