Аб тым, што хвалюе

Власть

Самыя актуальныя тэмы і злабадзённыя пытанні ўзняты ў чарговы дзень дэпутата.

З працоўным калектывам дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сустрэліся старшыня абласнога Савета дэпутатаў К.А. Зенкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар. Кацярына Анатольеўна праінфармавала аб асноўных момантах сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельшчыны, узняла пытанні адукацыі, спорту, добраўпарадкавання і навядзення парадку, адзначыўшы, што Хойнікшчына ў гэтым напрамку з кожным годам толькі прыбаўляе.

Многа ўвагі ўдзелена рабоце камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва (іх у вобласці 25). «На жаль, – адзначыла К.А. Зенкевіч, – ёсць грамадзяне, якія згодны плаціць камунальныя паслугі па поўнаму тарыфу, аднак не згодны працаваць. Таму і растлумачваюць, садзейнічаюць занятасці, каардынуюць дзейнасць служб і аддзелаў для актывізацыі работы па працаўладкаванню грамадзян. Нельга быць утрыманцамі».

Пад час прыёму грамадзян паступілі пытанні ўзаемаадносін паміж суседзямі (захаванне норм пасадкі дрэў на прысядзібным участку), рамонту даху, які пашкоджаны пры спілоўванні аварыйнага дрэва камунальнай службай, умоў аплаты працы дворнікаў. Усе звароты накіраваны ў адпаведныя службы і арганізацыі для рэагавання і прыняцця мер.
У Барысаўшчынскім сельвыканкаме прайшла сустрэча дэпутатаў з актывам. Інфармацыйна-прапагандысцкая группа райсавета дэпутатаў сустрэлася з жыхарамі аграгарадку Храпкаў. Насельніцтва азнаёмілі з паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Зайшла размова аб працаўладкаванні і занятасці, афармленні рамесніцтва, атрыманні субсідыі для адкрыцця ўласнай справы, практыцы прымянення законаў нашай краіны.

Былі звароты медыцынскага характару (іх вырашэнне ўзята на кантроль прадстаўніком ЦРБ): ці можа ўрач выязджаць да пацыента, інваліда, на дом для замены катэтара, як аформіць групу па інваліднасці, прасілі арганізаваць выезды ў Храпкаўскі ФАП урача па канкрэтнаму раскладу, каб жыхары мелі магчымасць атрымаць своечасова дапамогу і выпісаць рацэпты.

Сярод узнятых пытанняў – вываз смецця. Начальнік ЖЭУ КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнка паведаміў, якія адходы камунальная служба вывозіць, а якія не (у прыватнасці, будаўнічыя і раслінныя рэшткі). Таксама пыталіся пра якасць вады. Праграма «Чыстая вада» павінна зняць гэтае пытанне.

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара і Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *