Дзеці аб бацьках

Образование

Запамінальным для жыхароў вёскі Слабажанка стала мерапрыемства, праведзенае ў мясцовай сельскай бібліятэцы, якое мы падрыхтавалі разам з загадчыцай бібліятэкі А.І. Ляснічай. Прысвечана было яно ўзаемаадносінам бацькоў і дзяцей у сям’і.

“Мае бацькі –лепшыя на свеце” – з такіх слоў пачалася размова аб самых родных і блізкіх людзях. Дзеці, якія прыйшлі ў бібліятэку, а гэта вучні 1-4 класаў, прынялі актыўны ўдзел у гутарцы і конкурсах. Раздзяліўшыся на дзве каманды – “Зорачка” і “Памочнікі” –хутка і беспамылкова назвалі крупы, з якіх ім маці гатуюць стравы. А ў конкурсе шыцця ўдзельнічаў нават хлопчык, які акуратней за ўсіх прышыў гузікі.

Дзеці расказвалі вершыкі, спявалі песенькі аб сваіх мамах і татах, малявалі сваю сям’ю. Не было пераможаных і пераможцаў.

Па заканчэнню  мерапрыемства быў зроблены вывад, што якімі б дарослымі, моцнымі, прыгожымі мы не сталі, як бы далёка жыццё не закінула нас ад бацькоўскага дома, маці і бацька заўсёды  родныя і любімыя людзі. Таму трэба шанаваць іх, не прыносіць хваляванняў і душэўнага болю.



 М. ЦІТОК, студэнтка-практыкантка Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага тэхнікума.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *