Патрабуе вырашэння


Ад гэтай бяды мы, жыхары вуліцы Новай вёскі Паселічы, пакутуем яшчэ з пачатку 90-х. Колькі было за гэты час абяцанняў зрабіць нармальны водаправод, колькі клятваў і запэўніванняў чулі мы ад службовых асоб з сельскага Савета, КСУП “Веляцін” і КЖУП “Хойніцкі камунальнік”! Але воз, па трапнаму выказванню І.А. Крылова, і зараз там: як не было ўвесь гэты час вады ў дамах і калонках, так няма яе і сёння.

Праўда, сёлетняй зімой кволымі струменьчыкамі яна яшчэ цурчэла з кранаў. Аднак прыехалі камунальнікі, накапалі траншэй і катлаванаў і адключылі водазабеспячэнне наогул. Свае дзеянні яны растлумачылі тым, што, маўляў, патрэбна адрэзаць ад магістральнага водаправода пакінутыя людзьмі домаўладанні. Адрэзалі. Але ваду ў заселеныя дамы ці то забыліся, ці то не захацелі. Таму і вымушаны мы, пенсіянеры і старыя, бітонамі цягаць ваду з Мархлеўска або з іншых вуліц Паселіч (што не намнога бліжэй). Такое вось “бітоннае водазабеспячэнне” ў нас.


Жыхары вул. Новай вёскі Паселічы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *