Стаў заложнікам тэлефона


Памятаецца, яшчэ ў мінулым годзе газета ўздымала пытанне аб тым, што праблематычна дазваніцца ў ЖЭУ, каб паведаміць паказанні лічыльнікаў вады. Камунальнікі аператыўна адрэагавалі, паведаміўшы, што прымаюцца захады і будзе задзейнічаны яшчэ адзін нумар тэлефона.

З таго часу шмат вады выцекла з кранаў, а праблема застаецца. Два дні я круціў дыск тэлефона, набіраючы    3-31-98, а ў адказ толькі кароткія гудкі. Скажуць, пенсіянер можа сабе дазволіць такую марную трату часу. Але ж пенсіянеры таксама людзі, не сядзяць яны склаўшы рукі. А як тады быць чалавеку, які знаходзіцца на рабоце і пад рукой няма тэлефона?

Ці не зручней і прасцей рабіць аплату за карыстанне вадой праз пошту, як за электраэнергію? Прыходзіш, называеш папярэдняе і апошняе паказанні лічыльніка, плаціш грошы – і ніякіх праблем.


Я. НІКІЦЕНКА, жыхар г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *