Рэстаўрацыя памяці

Образование

У цэнтральнай раённай бібліятэцы да святкавання Дня Перамогі заўсёды рыхтуюцца старанна. Вось і сёлета бібліятэкары разам з работнікамі ГЦКіС  арганізавалі мерапрыемства пад назвай “І няхай пакаленні памятаюць…” На сустрэчу з вучнямі трэцяй гарадской сярэдняй школы прыйшлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны П.Р. Варановіч і З.Р. Гузок.

Кранулі сэрца ветэранаў прывітальныя словы ад вучняў-другакласнікаў. А вядучыя мерапрыемства В.М. Гушча і Т.А. Кардаш расказалі аб пачатку ваеннага ліхалецця, аб гераічнай абароне сталіцы нашай Радзімы – горада Мінска, аб тым, якія эканамічныя і чалавечыя страты панесла наша краіна ў час гітлераўскай акупацыі, далі слова паважаным гасцям.

Семнаццацігадовым юнаком Пётр Рыгоравіч Варановіч стаў партызанам Сабураўскага злучэння. Сваю першую ваенную ўзнагароду – медаль “Партызан Вялікай Айчыннай вайны І ступені” атрымаў за мужнасць, праяўленую пры ўзяцці Оўруча. З сярэдзіны 1944 года – баец 1-га Украінскага фронта. Вызваляў Польшчу, дайшоў да Берліна. Дэмабілізаваўся ў 1950 годзе. П.Р. Варановіч – кавалер ордэна Чырвонай Зоркі. І за мірную працу мае дзяржаўныя ўзнагароды.

Зінаіда Рыгораўна Гузок працавала ў тыле, на заводзе па вырабу боепрыпасаў. У час вайны завод знаходзіўся на казарменным становішчы. Жанчына-ветэран узнагароджана медалём “За доблесную і самаадданую працу ў тыле ворага”, сорак гадоў складае яе працоўны стаж.

Удзельнікі сустрэчы з вялікай цікавасцю слухалі ўспаміны ветэранаў, задавалі ім пытанні, віншавалі са святам Перамогі, уручылі кветкі і падарункі. А ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Л.У. Краўчанка, С.А. Мазур, Р.М. Лушч падрыхтавалі для гасцей свае падарункі – выканалі песні ваеннага часу.



В. МІХАЙЛАВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *