Вынікі і перспектывы развіцця

Власть

На базе КСУП «Імя І.П. Мележа» прайшло выязное пасяджэнне Прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

Разгледжана пытанне «Аб рабоце сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна па выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і перспектывы развіцця сельскагаспадарчай галіны Хойніцкага раёна у 2019 годзе».

На працягу месяца дэпутаты вывучалі стан спраў у сельгаспрадпрыемствах, больш увагі ўдзяляючы пытанням выканання прагнозных паказчыкаў, прымалі ўдзел у суботніках на тэрыторыях і аб’ектах гаспадарак, не засталіся ў баку ад вырашэння пытанняў. Між тым, ад арганізацыі працы, ад умоў, у якіх працуюць людзі і знаходзіцца жывёла, залежыць у тым ліку і сацыяльна-эканамічнае развіццё гаспадарак.
На МТК «Алексічы» прадстаўнікі гаспадаркі праінфармавалі аб асноўных паказчыках. Як адзначыў дырэктар сельгаспадаркі А.А. Максімовіч, акцэнт зроблены на жывёлагадоўлю, таму што менавіта гэта галіна «зарабляе» гаспадарцы грошы. Да налічэння заработнай платы падыходзяць дыферэнцыравана, па кожнаму работніку асобна. Так і патрэбна: працаваў – атрымлівай, прагультайнічаў – рабі вынікі. У мінулым годзе перакамплектавалі комплекс, першы сарай зрабілі – зараз тут сярэдні надой на карову вышэйшы (15 л). Прыступілі да камплектавання другога сарая.

На развітанне дэпутаты падарылі работнікам комплексу чайны сервіз, каб у перарывах паміж работай маглі адпачыць і папіць чаю.

У час падвядзення вынікаў пасяджэння Прэзідыума ў Алексіцкім сельвыканкаме з інфармацыяй выступалі кіраўнікі служб упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, упраўленню райсельгасхарчу патрэбна праяўляць больш прынцыповасці ў адносінах да кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак. Работы ў сельскай гаспадарцы ўсе ўзаемазвязаны: выпала адно звяно ланцужка – пацярпелі іншыя. Пасеялі не ў тэрміны і не па тэхналогіі – недаатрымалі ўраджаю, адпаведна, недакармілі жывёлу – недаатрымалі малака, па выніку, зноў няма грошай. Таму адказна да сваіх абавязкаў патрэбна адносіцца кожнаму работніку, кожнаму спецыялісту.
Па выніках пасяджэння нездавальняючай прызнана работа ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, прынята рашэнне заслухаць спецыялістаў упраўлення па выніках работы за 10 месяцаў 2019 года. Акцэнтавана ўвага на арганізацыі ідэалагічнай работы ў гаспадарках, яе патрэбна ўзняць на новы ўзровень.

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *