Аб’ектыўная ацэнка


На чарговым пасяджэнні раённай ветэранскай арганізацыі абмеркавана пытанне аб святкаванні на Хойнікшчыне 64-й гадавіны Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Прызнана правільным, што шэсце калон пачыналася ад плошчы Танкістаў, а не ад гарадскіх могілак, ухвалілі члены прэзідыума юных хайнічан, якія аформілі палотнішча з імёнамі слаўных ветэранаў-землякоў, выступленні вучняў і “франтавой брыгады”.

Прэзідыум выказаў падзякі прыватным прадпрымальнікам А.П. Шынкарэнка, І.М. Чарняк, І.І. Карандзінавай, В.А. Купрэйчык, У.А. Каваленку, В.І. Валяватай, А.М. Літвін за цёплыя віншаванні і падарункі франтавікам. Словы падзякі выказаны дырэктарам СШ № 3 г. Хойнікі С.М. Зубку, рамонтнага завода – У.А. Хорсуну, ПУП “Палескія сыры” – Г.В. Бондар. Падарунак атрымалі ветэраны і ад дырэктара КЖУП “Хойніцкі камунальнік” А.М. Клюкаўкіна – пастаяннае бясплатнае карыстанне паслугамі лазні.



 М. СКРЫПЧАНКА, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *