Прыбралі Амелькаўшчыну

Общество

Няма ўжо Амелькаўшчыны, аднак неябыякавыя да сваёй малой радзімы людзі прыязджаюць на могілкі наводзіць парадак. Так было і нядаўна.

Працавалі, вядома ж, тыя, хто прыязджае пастаянна: Аляксандр Кузьменка з сям’ёй, яго брат Станіслаў са Светлагорску, браты Аляксандр і Мікалай Паўленкі, яшчэ адзін Аляксандр, іх цёзка з Гомеля, Людміла Мануілава, Святлана Савіцкая з Мазыра, яе зямляк Віктар Гуляй з жонкай Тамарай, Раіса Гуляй з унукам, гамяльчане, і, канешне, адна з арганізатараў гэтага мерапрыемства Надзея Царанок.

Прыбралі магілы сваіх блізкіх, а таксама тых, хто пахаваны побач, сабралі галінкі на тэрыторыі могілак, спілавалі высмаглую бярозу, прыбралі альтанку, а таксама згрэблі старое лісце на тэрыторыі могілак, каля капліцы, помніка, а таксама каля альтанкі і агароджы. Сабралі старыя кветкі, пластыкавыя бутэлькі.

З азартам працавалі, тым больш, што і надвор’е адпавядала: сонца, блакітнае неба, спевы птушак – усё, як у ранейшай Амелькаўшчыне. Убачылі тое, чаго не ўбачыш у горадзе: паляны кветак, зграі непужаных птушак. Пасля такіх паездак адчуваеш сябе бадзёрым, здаравейшым, маладзейшым. І ні адзін чалавек не пашкадаваў, што прыехаў. Нядзіўна, што, звяртаючыся са словамі падзякі да тых, хто зноў прыехаў сюды, Надзея Царанок пажадала, каб яшчэ шмат гадоў ва ўсіх нас быў час, магчымасць і здароўе прыязджаць на сваю малую радзіму. Няхай гэтыя пажаданні спраўдзяцца!

Ю. Прусакова, г. Гомель.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *