Вучыць speak English

Образование

Толькі добрыя водгукі можна пачуць ад вучняў нашай трэццяй гарадской школы ў адрас настаўніцы англійскай мовы Таццяны Аляксандраўны Літаш.

Яна скончыла Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж і Смаленскі гуманітарны ўніверсітэт. Выкладае ўжо чатырнаццаць гадоў. З самага дзяцінства марыла быць настаўнікам, а ў дзесятым класе канчаткова вызначылася з тым, які прадмет хоча выкладаць у будучыні. Выбар упаў на англійскую мову. Тады былі вельмі папулярныя курсы «ЕШКО», і яны захапілі Таццяну, дапамаглі хутчэй разабрацца ў незмаёмых словах.
Цяпер яна дапамагае вывучаць замежную мову як самым маленькім вучням, так і старшакласнікам. Да дзяцей любога ўзросту ведае, як знайсці падыход, як зацікавіць іх сваім прадметам, умее хутка ўсталяваць зваротную сувязь з вучнямі. Яна не проста перадае інфармацыю – яна заахвочвае, натхняе.

Настаўніца адзначае: «Пры вывучэнні любой мовы варта мець уседлівасць і мэтанакіраванасць. Намаганні заўсёды ўзнагароджваюцца. Як толькі вы асвоілі асновы, шкілет мовы, перад вамі пачынае адкрывацца новы дзіўны, чароўны свет. Спачатку вы разумееце словы ў замежных песнях, а затым атрымліваеце магчымасць глядзець любімыя фільмы, чытаць вялікія кнігі ў арыгінале».

Таццяна Аляксандраўна шмат новага і цікавага распавядае пра Велікабрытанію. І нават калі вы ніколі не былі ў гэтай краіне, яна дапаможа лёгка ўявіць велічны Лондан, і чырвоны двухпавярховы аўтобус, і Гайд-Парк, і традыцыі англічан.

На пытанне: ці хацела б змяніць прафесію, Таццяна Аляксандраўна катэгарычна адказвае адмоўна. І дадае, што англійская мова робіць яе жыццё яркай, акрыляе і адкрывае новыя магчымасці – для зносін і падарожжаў, якія так любіць настаўніца.

Вікторыя КАПІТАН, юнкар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *