Уладзімір Сямёнаў
Каб дзеці снілі казачныя сны
Святкуем кожны год
мы Перамогу,
Успамінаем подзвігі
дзядоў.
Жывём спакойна –
дзякуй ім і Богу –
І будзем жыць яшчэ так
шмат гадоў.
Абаранілі мір
бацькоўскай хаты,
Каб дзеці снілі казачныя
сны…
І мой дзядуля простым
быў салдатам
Той страшнай і
бязлітаснай вайны.
Вядуць расказ сівыя
ветэраны,
У снах мінулае ўсплывае
зноў і зноў.
Зарубцаваліся іх
франтавыя раны,
Ды ў сэрцы боль дагэтуль
не прайшоў.