Мнагадзетныя бацькі ў арміі служыць не будуць

Законнасць і парадак

Мнагадзетныя бацькі ў арміі служыць не будуць



Чарговыя папраўкі ўнесены ў Закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». Яны былі прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 12 снежня 2013 года, а Савет Рэспублікі адобрыў іх 19 снежня мінулага года. Прэзідэнт Беларусі падпісаў дакумент 4 студзеня 2014 года.



І ўжо з 21 студзеня беларускія ваенкаматы перасталі прызываць у мірны час на тэрміновую службу і ў рэзерв мнагадзетных бацькоў. Да таго ж атрымалі льготу ў выглядзе адтэрміноўкі тыя юнакі, якія сталі татамі двойчы. Адтэрміноўка працягваецца да таго часу, пакуль бацьку не споўніцца 27 гадоў. Раней   правам на адтэрміноўку карысталіся прызыўнікі, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. Згодна з арт. 31 закона на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве гэтыя мнагадзетныя бацькі прызывацца не будуць, яны залічваюцца ў запас. Арт. 32 закона удакладнёна, што адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу прадастаўляецца не толькі аспірантам, але і ад’юнктам.



Акрамя таго, некаторыя ваенкаматы чакае рэформа. Праўда, яна закране толькі тыя раёны, дзе ў апошнія гады прызываецца ў армію і ставіцца на вайсковы ўлік не так многа маладых людзей. Пры такім раскладзе мясцовыя ваенкаматы будуць пераўтвораны ў падраздзяленні камісарыятаў, якія знаходзяцца ў іншых раёнах. Гэтыя змены дазволяць аптымізаваць сістэму ваенкаматаў.


Адпаведны эксперымент наконт гэтага пачаўся ў Гродзенскай вобласці.


В. Пархоменка, раённы ваенны камісар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *