На працягу студзеня праходзіў раённы этап конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».
Ім патрэбна было даць урок у незнаёмым класе, прадставіць у пісьмовым выглядзе сваю сістэму педагагічнай дзейнасці па тэме: «Навучаючы, я выхоўваю».
Па выніках конкурсу пераможцамі сталі: у намінацыі «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка» – Таццяна Канстанцінаўна Назаранка (СШ №3); у намінацыі «Замежная мова» – Вікторыя Уладзіміраўна Шатон (СШ №1); у намінацыі «Пачатковыя класы» – Марына Міхайлаўна Цалка (Глінішчанскі д/с-СШ); у намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» – Галіна Віктараўна Казачэнка (яслі-сад №4); у намінацыі «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія» – Аляксандра Леанідаўна Бяляўская (гімназія); у намінацыі «Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, фізічная культура і здароўе» – Дзяніс Міхайлавіч Кушнер (СШ №2).
Р. КАЖАМЯКІНА, загадчыца РВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.