Галоўная задача – высокі ўзровень жыцця


s000318_160311З рабочай паездкай у нашым раёне пабывала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец.

 

У райвыканкаме яна правяла прамую тэлефонную лінію, у ходзе якой дала вычарпальныя адказы на ўсе пытанні. Звароты жыхароў датычылі медыцынскага і сацыяльнага абслугоўвання.

 

Пасля сенатар разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар пабывала на тэрыторыі Паселіцкага сельсавета. Яны азнаёміліся з умовамі працы на новым даільна-малочным блоку ў Лісцвіне, наведалі сацыяльна-культурныя аб’екты і прынялі ўдзел у рабоце чарговай сесіі Паселіцкага сельскага Савета дэпутатаў.
Знаходжанне тут  пакінула для Анжалікі Юр’еўны дваякія ўражанні. На тэрыторыі сельсавета робіцца нямала па навядзенню парадку на зямлі, але гэта больш датычыць цэнтральных вуліц вёсак. Сенатар звярнула ўвагу на непрывабнасць другарадных вуліц, агарож дамоў, няскошаную своечасова траву каля вадаёмаў, будаўнічае смецце былога сельскага клуба. Адзначыла, што ў справе добраўпарадкавання свайго населенага пункта больш актыўны ўдзел павінны прымаць жыхары. Як кажуць, на ўладу спадзявайся, але і сам старайся.

 

Акрамя таго, А.Ю. Дарагакупец адзначыла неакуратную выкладку тавараў і неналежны санітарны стан у гандлёвай кропцы райспажыўтаварыства ў Паселічах. Каб надаць магазіну прывабны для пакупнікоў выгляд, не патрэбны вялікія матэрыяльныя ўкладанні, галоўнае – неабыякавасць і жаданне яго работнікаў, кіраўніцтва райпо.
Узяўшы слова на сесіі Паселіцкага сельскага Савета дэпутатаў, Галіна Віктараўна Бондар адзначыла: «Наша галоўная задача – высокі ўзровень жыцця людзей. Мінусы ў рабоце ёсць, на некаторыя з іх нам і сенатар указала. Мы павінны прыкласці максімум намаганняў, каб ператварыць іх у плюсы. Неабходна ваша ініцыятыва і актыўнасць – і разам мы зможам больш».

 

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *