Іосіф Антонавіч Гашкевіч – гонар нашай малой Радзімы

Год малой радзімы Общество

Учора на будынку Цэнтра вольнага часу аграгарадка Стралічава адкрылі памятны знак у год 205-годдзя з дня нараджэння нашага земляка, ураджэнца вёскі Стралічава Рэчыцкага павета Мінскай губерні, Першага консула Расійскай імперыі ў Японіі Іосіфа Антонавіча Гашкевіча.

Ганаровую місію адкрыцця знака прадаставілі Тацумі Масака, кіраўніку Інфацэнтра японскай культуры ў Мінску.

Затым у краязнаўчым музеі прайшла раённая навукова-практычная канферэнцыя «Іосіф Антонавіч Гашкевіч – гонар нашай малой Радзімы». У яе межах адбылася прэзентацыя кнігі Наталлі Іванаўны Обухавай, метадыста Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *