Для высокага ураджаю

Сельское хозяйство

Паспяхова вырашаць пытанні павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур з высокай рэнтабельнасцю можна толькі пры адаптацыі тэхналогій апрацоўкі глебы, уключаючы азотнае харчаванне раслін. Інтэнсіўная тэхналогія апрацоўкі сельгаскультур базіруецца на поўным забеспячэнні патрэбнасці раслін у жыццёва важных фактарах знешняга асяроддзя.

Зялёныя расліны, выкарыстоўваючы энергію  сонечнага цяпла і забіраючы з паветра вуглякіслы газ, а з глебы ваду і мінеральныя злучэнні, сінтэзіруюць усе неабходныя арганічныя рэчывы ў колькасцях, забяспечваючых іх поўнае развіццё. Недахоп вады ў глебе рэзка зніжае эфектыўнасць угнаенняў, выклікае дэфіцыт пажыўных рэчываў, не дазваляе рэалізаваць высокі патэнцыял прадуктыўнасці сучасных сартоў, зніжае якасць прадукцыі. Таму вельмі важна своечасова правільна вызначыць абмяжоўваючы фактар і прыняць меры па яго аптымізацыі.

Вопыт перадавых гаспадарак сведчыць, што там, дзе ў глебу вяртаецца пажыўных рэчываў больш, чым з яе бярэцца, забяспечваецца не толькі рост урадлівасці глебы, але і ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, якія неабходна вырошчваць у севазваротах з захаваннем абаснаванага чаргавання.


В. ВАРАБЕЙ,
намеснік начальніка Хойніцкай раённай дзяржаўнай інспекцыі 
па насенняводству, каранціну і  ахове раслін .



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *