З адказнасцю да воінскага абавязку

Образование

Ва ўсіх сярэдніх агульнаадукацыйных школах раёна для адзінаццацікласнікаў адзін раз на тыдзень праводзяцца заняткі па дапрызыўной падрыхтоўцы.

На іх будучыя абаронцы Радзімы вывучаюць воінскі статут, вучацца хадзіць строем, па падручніках знаёмяцца з ваеннай тэхнікай.

На прайшоўшым на мінулым тыдні зімовым першынстве вобласці па мнагабор’ю “Абаронца Айчыны” каманда нашага раёна заняла сёмае месца сярод пятнаццаці каманд. Прадстаўлялі Хойнікшчыну вучні дзяржаўнай гімназіі Дзмітрый Дземідзенка, Дзяніс Карповіч і Сяргей Малалетнікаў, Андрэй Казыра з СШ № 3, вучні Судкоўскай СШ Максім Марозаў і Ігар Бельскі. Суправаджаў іх у паездцы ў абласны цэнтр кіраўнік гуртковай работы ЦТДіЮ А.П. Харэцкі.

Юнакі паказалі свае магчымасці ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні і бегу на 3000 метраў.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *