Вечар, вогнішча і карагоды…

Культура

Змярканне. Уступае ў свае правы купальскі вечар, падчас якога могуць здарыцца самыя розныя цуды.

Ноч на Івана Купалу – адна з самых загадкавых. Людзі здаўна надавалі святу асаблівае значэнне і лічылі яго містычным – напоўненым магіяй і чараўніцтвам. Традыцыйна яго святкуюць на беразе ракі ці возера, аднак, так склалася, што ў нашым горадзе такой магчымасці няма, таму «купальская паляна» размясцілася каля Цэнтра культуры. Аднак гэта не перашкодзіла правесці ўсе абрады і ўзняць настрой прыйшоўшым на свята.

Сапраўдная лодка на час мерапрыемстваў пераўтварылася ў дзіцячы атракцыён. Быў тут і «купальскі дзявочнік», дзе варажылі на суджанага, плялі вянкі і выконвалі купальскія песні. Уладальніцы шыкоўных валасоў прынялі ўдзел у конкурсе «Купалінка» – выбралі самую доўгую касу.

А якое ж Купалле без традыцыйнага вогнішча? Такім чынам, лічылі нашы продкі, адбываецца ачышчэнне ад немачы і хвароб, пазбаўленне ад грахоў. Таму хайнічане з задавальненнем вадзілі карагоды вакол яго разам з міфічнымі персанажамі. Канешне, шукалі папараць-кветку, удзельнічалі ў майстар-класах па народных промыслах і гульнях. Не давалі нікому засумаваць артысты, яны падрыхтавалі яркую і разнастайную канцэртную праграму.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *