Лілія Краўчанка


Салдату-ветэрану


Ліпень шчодра сонцам залоціць
Узнагароды яго за вайну.
Колькі зім, колькі цяжкіх вёснаў
Чакаў мірную ён цішыню!
Ваяваў, як належыць салдату,
Не хаваўся за спіны сяброў.
Разам з верным сваім аўтаматам
Наш змагар да Берліна дайшоў.
Колькі ў памяці сэрца – не змераць!
Сведка ёсць у яго – сівізна…
І салдат-ветэран свята верыць:
Кроў сваю праліваў не здарма.
Ваяваў, каб яго нашчадкі
Без вайны ўвесь свой век пражылі –
Мірна, ладна, спакойна і шчасна
На прыгожай роднай зямлі.
Адсвяткуе не адно пакаленне
Гэты дзіўны ліпеньскі дзень –
Ад фашысцкай чумы вызваленне –
Свята добрых і светлых надзей!
Урачыстыя маршы, парады,
Мора кветак бясконца цвіце.
Слава, слава герою-салдату,
Што ў нас гэты ліпеньскі дзень!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *