Передовики жнива 2019

2019 - Год малой радзімы Сельское хозяйство

Першыя тысячнікі сярод камбайнераў – моладзёжны экіпаж КСУП «Веляцін». Андрэй Краўчанка і Аляксандр Кардаш запісалі ў свой актыў першую тысячу тон намалочанага збожжа. Са значным дасягненнем працаўнікоў прама ў полі ў мінулую суботу павіншаваў старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка.

На бягучым тыдні віншаванні, падзякі і падарункі атрымалі камбайнеры-тысячнікі Дзмітрый Юшкевіч і Васілій Кузьменка (КСУП «Імя І.П. Мележа»), Рыгор Сцішанок і Мікалай Кравец (КСУП «Судкова»), Уладзімір Здрок і Аляксандр Звягін (КСУП «Веляцін»).

Працягваем ушаноўваць вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа, якім удалося пераадолець мяжу ў тысячу тон.

Віншаванні адрасавалі вадзіцелям-тысячнікам КСУП «Веляцін» Максіму Крысенка, КСУП «Судкова» – Аляксандру Мастобаю і Ігару Прыходзька, КСУП «Эксперыментальная база» Стралічава» – Леаніду Чаркасу, Сяргею Аўдзеенку, Мікалаю Бурдзядзю.

Дыпломы, падарункі, кветкі перадавікам жніва ўручалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Жанна Бажок, намеснік старшыні  райвыканкама Жанна Чарняўская (ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын), старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Малаш, старшыня РА РГА «Белая Русь» Людміла Кулакоўская, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў. 

Дарэчы, падарункам ад КСУП «Судкова» адзначана і адзіная жанчына-механізатар у раёне Алена Волкава, якая занятая зараз на прасаванні саломы.

 

Задорнымі песнямі радавалі артысты.

Ул. інф.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *