В краеведческом музее работает сувенирная лавка

Год малой радзімы

Жадаеце набыць для гасцей сувенір з малой радзімы? Падарыць сябрам часцінку роднага горада? Зрабіць сюрпрыз родным? Тады вам сюды – у сувенірную краму.

У раённым краязнаўчым музеі сувенірная крама працуе даўно. Раней, магчыма, асартымент падарункаў быў невялікі. Аднак работнікі музею правялі работу па наладжванню кантактаў з рамеснікамі, майстрамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі, каб папоўніць краму.

У ёй хайнічане, а таксама госці нашага горада могуць набыць (па даволі дэмакратычных цэнах) памятныя значкі і магніцікі, прадукцыю мясцовай фабрыкі мастацкіх вырабаў, Дома рамёстваў, прыватных рамеснікаў. А яркія паштоўкі з выявай знакавых месцаў Хойніцкага раёна сюды пастаўляе КПУП «Паліграф». Аўтарам эскізаў стала мастак Марына Ульяніцкіх. Тут і керамічныя кубкі са сподкамі, на якіх нанесены выявы ўсім вядомых помнікаў і скульптур, і маленькія ручнікі з арнаментам і народнай вышыўкай, а таксама магніты з гербам нашага горада.

Безумоўна, гэтыя вырабы адлюстроўваюць любоў да малой радзімы, да свайго народу і гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны. Набываючы які-небудзь сувенір, вы атрымліваеце ўзамен часцінку цяпла і душы рамеснікаў, з-пад рукі якіх з’явіліся гэтыя выдатныя тварэнні. Згадзіцеся, гэта найлепшы напамін аб Хойнікшчыне.

Алег Зубок.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *