Пейзажы малой радзімы

Год малой радзімы Общество

Выстаўка «Пейзажы малой радзімы» хойніцкай мастачкі Марыны Ульяніцкіх працуе ў раённым краязнаўчым музеі.

У карцінах, прадстаўленых на выстаўцы, яскрава адлюстроўваецца любоў аўтара да сваёй малой радзімы, да бацькоўскага дома і нашых неабсяжных хваёвых лясоў. У творах Марыны шмат патрыятычных пачуццяў. Яны вельмі прыгожыя і натхняльныя. У карцінах вы пазнаеце родныя вуліцы, дамы і мясціны.

Вы яшчэ не былі на выстаўцы? Пакуль у вас ёсць магчымасць яе наведаць. Працаваць яна будзе да 20 кастрычніка.

Фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *