Вынікі – добрыя, падарункі – заслужаныя

Сельское хозяйство

Заўсёды прыемна ехаць у сельгаспрадпрыемствы нашага раёна з добрай місіяй.

На гэты раз такі візіт адбыўся ў ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» на малочнатаварную ферму «Забалацце». Дарэчы, менавіта работнікі дадзенага сельгаспрадпрыемства на другім месцы па сярэдняй заработнай плаце (крыху абганяюць іх веляцінцы). Як гаворыцца, ёсць яшчэ да чаго расці, галоўнае – імкненне.

З падарункамі на ферму накіравалася старшыня прафсаюза работнікаў АПК Ганна Вяргейчык. Заахвоцілі лепшых, хаця тут усе працуюць на сумленне. Аднак па паказчыках наперадзе аператары машыннага даення Галіна Фешчанка (за верасень сярэдні ўдой малака склаў 301 кг) і Зінаіда Катлярэнка (262 кг). З жывёлаводаў лепшая Вольга Карпінская, у якой на ўтрыманні знаходзіцца 96 галоў  да 3-х месяцаў (100% захаванне).

Паказчыкі па вырошчванні буйной рагатай жывёлы за 9 месяцаў бягучага года на МТФ «Забалацце» склалі 86,7% да мінулага году, сярэднясутачнае прыбаўленне – 604 гр. А вось сярэдняя вага адной рэалізаванай галавы на ўзроўні 419 кг.

Тэкст і фота Вікторыі МАРОЗ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *